29 красавiка 2024, панядзелак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа адкласці будаўніцтва газаправода ў Кітай

7
Расея можа адкласці будаўніцтва газаправода ў Кітай

Будаўніцтва «Сілы Сібіры» можа быць прыпыненае да таго моманту, як будзе скончаны газаправод Алтай.

Расея можа адкласці будаўніцтва газаправода «Сіла Сібіры», паведамілі Reuters тры неназваныя крыніцы, якім вядома аб планах Газпрома. Паводле інфармацыі суразмоўцаў выдання, будаўніцтва «Сілы Сібіры» будзе прыпыненае да таго моманту, як будзе скончаны Алтай. Па ім газ пойдзе ў Кітай з ужо распрацаваных радовішчаў на захад ад «Сілы Сібіры».

Як піша Slon.ru, нягледзячы на крызіс у эканоміцы і зніжэнне коштаў энэрганосьбітаў, расейскія ўлады адмаўляюць, што адзін са знакавых для прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна праектаў можа быць рэалізаваны з затрымкай. Кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандр Новак на мінулым тыдні казаў, што пастаўкі газу па газаправоду «Сілы Сібіры» пачнуцца, як і запланавана, у 2019 годзе.

У верасні 2014 пра зрухі паводле тэрмінаў пачатку эксплуатацыі «Сіл Сібіры» распавёў намеснік начальніка Чаяндзінскай управы кампаніі «Газпром» Віктар Селін. Ён сцвярджаў, што транспарціроўка паліва пачнецца ў 2020 годзе. У «Газпроме» гэтую інфармацыю зняпраўдзілі, а Селін быў звольнены, піша liga.net.

Нагадаем, Газпром пачаў будаўніцтва «Сілы Сібіры» 1 верасня 2014 года. Агульны кошт укладанняў у інфраструктуру праекта - $70 млрд, дзель расейскага боку - $55 млрд.

Газаправод Алтай павінен злучыць радовішчы ў Заходняй Сібіры з Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам Кітая.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках