30 красавiка 2024, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Вясна будзе вельмі цёплай

7
Сіноптыкі: Вясна будзе вельмі цёплай

Вясна прыйшла ў гэтым годзе ў Беларусь на месяц раней, чым звычайна і будзе нязвыкла цёплай.

"Вясна ў гэтым годзе радуе ціхім, спакойным і камфортным надвор'ем. На большую частку краіны яна прыйшла на месяц раней, прыкладна 19-20 лютага, і наогул у гэтым годзе будзе цяплейшай, чым зазвычай", - паведаміў у чацвер начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Як перадае БелТА, пры гэтым Рабаў падкрэсліў, што першая дэкада сакавіка была анамальна цёплай, сярэдняя тэмпература была вышэйшай за кліматычную норму на 6-8 градусаў.

"Так цёпла ў гэты час у нашай краіне бывае прыкладна раз на 15-20 гадоў. І да канца сакавіка сярэдняя тэмпература ў краіне будзе вышэйшай за кліматычную норму на 2-4 градусы", - растлумачыў Дзмітрый Рабаў.

У красавіку і траўні сярэдняя месячная тэмпература паветра таксама чакаецца вышэйшэйшай за кліматычную норму.

А вось колькасць ападкаў вясной прагназуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках