30 красавiка 2024, aўторак, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АДКБ хоча адправіць на Данбас сваіх «міратворцаў»

25
АДКБ хоча адправіць на Данбас сваіх «міратворцаў»

Арганізацыя дамовы калектыўнай бяспекі, куды ўваходзіць і Беларусь, заявіла пра гатоўнасць адправіць сваіх «міратворцаў» ва Украіну.

Пра гэта паведаміла РІА «Новости» са спасылкай на генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардзюжу.

«У нас (у АДКБ) ёсць міратворчы патэнцыял, нашы міратворчыя сілы стала праходзяць адпаведную падрыхтоўку. І, у выпадку, калі такая пастанова Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый будзе прынятая, мы гатовыя выдаць канкрэтныя падраздзяленні», - сказаў Бардзюжа у гутарцы з журналістамі.

У АДКБ уваходзяць 6 краін СНД - Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расейская Федэрацыя, Таджыкістан, Беларусь. Гэтая структура цалкам падкантрольная кіраўніцтву Расеі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках