29 красавiка 2024, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спроба спыніць рэверс ва Украіну каштавала «Газпрому» $6 мільярдаў

5
Спроба спыніць рэверс ва Украіну каштавала «Газпрому» $6 мільярдаў

«Газпром» заплаціў ад $5 да $6 млрд за няўдалую спробу спыніць рэверс газу ва Украіну.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на звесткі крыніц у манаполіі.

У тым ліку блізу $5,5 млрд склаў недаатрыманы прыбытак пры пастаўках газу ў далёкае замежжа і да $400 млн - штрафы (на практыцы іх называюць «зніжкамі») за недапастаўкі намінаваных пакупнікамі аб'ёмаў газу.

«Газпром» 4 верасня 2014 абмежаваў пастаўкі газу ў Еўропу ў адказ на запуск маштабнага рэверсу са Славакіі ва Украіну. З 5 сакавіка 2015 нечакана вярнуўся да 100-адсоткавага выканання аператыўных заявак пакупнікоў. Аргументы, якімі еўрапейцы пераканалі расейскую старану змяніць лінію паводзін, пакуль невядомыя.

У чэрвені мінулага года, калі кампанія арганізацыі рэверсу толькі набірала абароты, кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер абяцаў: «Відаць, у перспектыве наступіць момант, калі мы будзем уводзіць абмежаванні паставак газу ў кірунку тых ГІС, дзе будуць зафіксаваныя рэверсныя пастаўкі, з усімі выніковымі наступствамі для еўрапейскіх кампаній». Аднак пасля таго як былі ўведзеныя абмежаванні, «Газпром» даваў іншыя тлумачэнні.

За некалькі дзён да зняцця «Газпромам» абмежаванняў на пастаўку газу ў ЕЗ, міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімір Дземчышын канстатаваў, што расейскай кампаніі так і не ўдалося дабіцца спынення рэверсу.

Еўрапейскі газавы рынак устойліва вытрымаў выпрабаванне абмежаваннем паставак з Расеі. Сістэма падземных сховішчаў ЕЗ забяспечыла як выкананне еўрапейскага балансу, так і пастаўкі ва Украіну. Перыяд нета-адбору газу з еўрапейскіх ПСГ працягнецца яшчэ паўтара-два тыдні. І на "дне" графіка адбору, еўрапейскія падземкі яшчэ будуць мець запас блізу 20 млрд кубаметраў актыўнага газу (чвэрць ад іх максімальнай ёмістасці).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках