3 траўня 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новаму фігуранту «балотнай» справы выставілі абвінавачанне

1
Новаму фігуранту «балотнай» справы выставілі абвінавачанне

Следчы камітэт РФ выставіў абвінавачванне Івану Няпомняшчых - 30-му фігуранту справы аб пратэстах на Балотнай плошчы ў траўні 2012 года.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на ягонага адваката Дзмітрыя Дэнзэ.

Са слоў абаронцы, Няпомняшчых абвінавачваецца паводле часткі 2 артыкула 212 («Удзел у масавых непарадках») і часткі 1 артыкула 318 («Ужыванне гвалту да прадстаўнікоў улады») Крымінальнага кодэкса Расеі. Паводле звестак следства, ён перашкаджаў затрыманню агрэсіўна настроеных грамадзян, а таксама нанёс некалькі ўдараў рукамі і парасонам супрацоўнікам паліцыі, піша Lenta.ru.

26 лютага выракам Басманнага суду Масквы Няпомняшчых быў змешчаны пад хатні арышт у кватэры сваёй маці ў падмаскоўным Сергіевым Пасадзе. Затрымалі яго днём раней, пасля таго як ён быў апазнаны адным са сведак.

У лютым 2014 года былі асуджаныя восем фігурантаў «балотнай» справы. Сямёра з іх атрымалі рэальныя тэрміны, адзін быў прысуджаны да пазбаўлення волі ўмоўна. Крымінальны пераслед яшчэ 13 абвінавачаных спынены ў сувязі з амністыяй, абвешчанай з нагоды 20-годдзя Канстытуцыі Расеі.

6 мая 2012 года падчас узгодненай з уладамі акцыі апазіцыі на Балотнай плошчы ў Маскве адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыянтамі. Былі затрыманыя блізу 400 чалавек. У той жа дзень была распачатая крымінальная справа паводле факту заклікаў да масавых непарадкаў і ўжывання гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады.

Фота: gazeta.ru

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках