27 красавiка 2024, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турызм без валюты: кампаніі падлічваюць страты

10
Турызм без валюты: кампаніі падлічваюць страты

З 1 сакавіка Нацбанк спыніў выдачу дазволаў на выкарыстанне ў разліках з грамадзянамі замежнай валюты ў турызме.

Калі дамова была ўкладзеная ў дяларах ці еўрах раней, а цяпер вы яе хочаце скасаваць, то грошы вам вернуць у валюце. Паводле новых дамоў усё строга - больш ніякай валюты. Некаторыя кампаніі, зрэшты, ужо знайшлі варыянты, як абыйсці забарону.

Да прыкладу, «Альфа-Банк» пачаў прымаць плацяжы ў замежнай валюце ад фізічных асоб на адрас галаўнога офіса турыстычнай кампаніі Tez Tour, размешчанай ў Аўстрыі. Пра гэта onliner.by паведамілі ў прэс-службе банка.

- Мы пралічылі ўсе варыянты, да чаго гэта прычыніцца. Звярталіся ў інстанцыі, пісалі адкрытыя лісты. Безвынікова, - распавёў дырэктар Рэспубліканскага звязу турыстычных арганізацый Валянцін Цахмейстар. - Ніхто не супраць, каб плаціць у рублях, падтрымліваць нацыянальную валюту. Але трэба пачынаць з элементарных рэчаў. Зрабіць нашую валюту канверсоўнай. Сядзіць японец і кітаец, перабірае гэтыя мільёны. Якое пачуццё ў яго ўзнікае? З чым рубель можна наогул параўнаць, суаднесці? У замежніка проста знікае жаданне да нас прыехаць. Або пытанне аплаты. Напачатку сезона турфірмы павінны выкупіць гатэлі. Гэта сотні тысяч даляраў, якія трэба дзесьці ўзяць. Як гэта будзе адбывацца: спажывец ідзе, мяняе даляры, фірма робіць зваротную працэдуру, а гэта ўсё выдаткі на канвертаванне. У выніку атрымаем падаражэнне паездак на 3-5%. Што ў такой сітуацыі зробіць турыст? Паедзе ў Вільню, Варшаву, Кіеў, Маскву. А дзяржава не атрымае падаткі, не ўбачыць валюту. І яшчэ адзін момант - немагчымасць рэкламаваць паслугі ў валюце. Пытанне зноў жа пра ўязны турызм. Як замежніку зразумець, колькі яму давядзецца плаціць, калі ўсе кошты будуць у рублях?

Валянцін Цахмейстар падсумоўвае: рабіць высновы пра тое, як напраўду паўплываюць новаўвядзенні на турыстычны рынак, можна будзе бліжэй да лета. На ягоную думку, зазнаюць страты перш за ўсё буйныя кампаніі, якія звыклі працаваць сумленна, менавіта ад іх кліенты ўцякуць ў Вільню і Маскву. Дробныя фірмы, якія і так выкарыстоўвалі шэрыя схемы, працягнуць гэтым займацца і цяпер.

Сайты турыстычных фірмаў пакуль не пераладавалі на працу выключна ў рублях. Кошты дублююцца ў розных валютах (рубель, зразумела, асноўная). Унутраны курс даляра ва ўсіх розны - 15217, 15262, нават 15 320. Тое ж самае і з еўра.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках