3 траўня 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна, Расея і Еўракамісія пачалі перамовы аб газе

Украіна, Расея і Еўракамісія пачалі перамовы аб газе

У Брусэлі пачаліся трохстароннія газавыя перамовы з удзелам Украіны, Расеі і ЕЗ.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Твітэры» паведаміла прэс-служба Мінэнэрга РФ.

«Пачаліся трохстароннія перамовы ў фармаце Расея-Украіна-ЕЗ», - сказана ў паведамленні.

Раней у будынак Еўракамісіі на сустрэчу прыбыў украінскі міністр Уладзімір Дзямчышын.

На сустрэчы асноўным пытаннем стане выкананне «зімовага газавага пакета», але існуе імавернасць абмеркавання «гадовага газавага кантракту». Акрамя таго, на перамовах таксама будзе закранацца пытанне забеспячэння газам падкантрольных сэпаратыстам тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках