29 красавiка 2024, панядзелак, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкі пра смяротнае пакаранне: Жыццё беларусаў - у руках Лукашэнкі

24
Бяляцкі пра смяротнае пакаранне: Жыццё беларусаў - у руках Лукашэнкі

У Беларусі вынесены чарговы смяротны прысуд.

18 сакавіка Гомельскі абласны суд прыгаварыў да найвышэйшай меры пакарання жыхара Рэчыцы, які ў жніўні мінулага года згвалціў і забіў 19-гадовую дзяўчыну. У гэтым годзе гэта першы смяротны прысуд. А ў мінулым годзе з пастановы судоў былі расстраляныя тры чалавекі, піша «Заўтра тваёй краіны».

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і СНД, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне.

«Наўрад ці варта спадзявацца на цудадзейную сілу «адлігі». Яна ў беларускіх уладаў толькі на словах, - мяркуе старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. - Таму я раю прадстаўнікам Еўрапейскага Звязу і Рады Еўропы звярнуць увагу на рэальную сітуацыю ў нашай краіне і ацэньваць беларускае кіраўніцтва паводле ягоных спраў».

Як мяркуе экспэрт, для паляпшэння стасункаў з Захадам, атрымання крэдытаў і прыцягнення інвестыцый улады апошнім часам пачалі выкарыстоўваць ліберальную рыторыку. А ўнутры краіны, каб трымаць сітуацыю пад кантролем, працягваюцца рэпрэсіі, у тым ліку ўжываецца смяротнае пакаранне.

«Беларускія ўлады ўпарта хочуць даказаць, што пазіцыя аўтарытарызму мае права на існаванне ў еўрапейскай прасторы. На мой погляд, гэта несумяшчальныя рэчы», - падкрэслівае былы палітвязень.

Праваабаронца адзначае, што для скасавання смяротнага пакарання ў Беларусі павінна быць палітычная воля дыктатара.

Са слоў экспэрта, Аляксандр Лукашэнка не спяшаецца скасоўваць расстрэльныя артыкулы перш за ўсё таму, што атаясамлівае сённяшнюю Беларусь з БССР і Савецкім Саюзам, дзе смяротнае пакаранне ўжывалася вельмі актыўна.

«Па-другое, гэта сігнал усім беларусам, што наша жыццё знаходзіцца ў руках Лукашэнкі. Бо паводле кожнага смяротнага прысуду ён прымае пастанову: памілаваць ці не», - падкрэслівае Алесь Бяляцкі.

Паводле звестак праваабаронцаў, у Беларусі за перыяд з 1990 да 2015 гады паводле выракаў судоў расстраляныя 326 чалавек. Прымяненне вышэйшай меры - адна з галоўных перашкод на шляху нашай краіны ў Раду Еўропы.

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках