6 траўня 2024, панядзелак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхара Рэчыцы прысудзілі да расстрэлу

41
Жыхара Рэчыцы прысудзілі да расстрэлу

18 сакавіка ў Рэчыцы вынесены прысуд 21-гадоваму мясцоваму жыхару, які 29 жніўня 2013 згвалціў і па-зверску забіў 19-гадовую дзяўчыну.

Суд прысудзіў абвінавачанага да вышэйшай меры пакарання - расстрэлу.

Маладзён абвінавачваўся акрамя забойства, учыненага з асаблівай жорсткасцю і спалучанага з гвалтоўнымі дзеяннямі сэксуальнага характару, у злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК), рабаванні (ч. 2 арт. 206), наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання (п. 7 ч. 2 арт. 147), крадзяжы (ч. 2 арт. 205), іншых дзеяннях сэксуальнага характару (ч. 3 арт. 167).

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, піша БелаПАН.

Нагадаем, жорсткае забойства адбылося 29 жніўня 2013 года. Знявечаны труп дзяўчыны раніцай выявіў вартаўнік каля Дома творчасці моладзі ў цэнтры Рэчыцы. Смерць была гвалтоўнай, на целе забітай выяўленыя шматлікія пашкоджанні, у тым ліку сляды ад удараў. У той жа дзень быў затрыманы падазраваны - раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар, які быў знаёмы з дзяўчынай.

Следства высветліла, што на момант забойства абвінавачваны быў п'яны і ўжываў псіхатропныя рэчывы. Малады чалавек накінуўся на дзяўчыну з мэтай згвалтавання. Ад жорсткага збіцця і шматлікіх цяжкіх траўмаў дзяўчына памерла. Пасля забойства злачынец забраў каштоўныя рэчы ахвяры.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках