29 красавiка 2024, панядзелак, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: ЕЗ павінен надаць Украіне выразную перспектыву сяброўства

Штэфан Фюле: ЕЗ павінен надаць Украіне выразную перспектыву сяброўства

Былы еўракамісар у пытаннях пашырэння і палітыкі суседства ЕЗ уважае за найлепшы стымул для рэформаў ва Украіне перспектыву сяброўства ў арганізацыі.

Пра гэта Штэфан Фюле сказаў у інтэрв'ю Deutsche Welle, каментуючы дасягненні Украіны праз год пасля падпісання палітычнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ.

"Я бачу, што ўкраінская ўлада робіць усё магчымае ў цяперашніх абставінах. Бо трэба адначасова і абараняць дзяржаву, і праводзіць рэформы. Гэта вельмі цяжка, але і вельмі важна", - адзначыў Фюле.

З ягоных слоў, найважнейшай задачай для Украіны з'яўляецца барацьба з карупцыяй.

"Трэба зрабіць так, каб карупцыянеры не былі беспакаранымі. Першыя крокі ўжо зробленыя. Але павінна быць зроблена больш. Трэба таксама ўмацоўваць дэмакратычныя інстытуты, ёсць яшчэ шмат пытанняў, у якіх трэба выкарыстоўваць патэнцыял пагаднення аб асацыяцыі", - сказаў Фюле.

Палітык мяркуе, што найлепшым стымулам для рэформаў ва Украіне з'яўляецца перспектыва сяброўства ў ЕЗ.

"Я ўжо даўно думаю, што краіны-чальцы павінны даць выразную перспектыву сяброўства Украіне. Гаворка не ідзе аб сяброўстве заўтра ці паслязаўтра. Але гаворка ідзе пра тое, каб прымяніць найбольш эфектыўны, магутны інструмент для пераўтварэнняў, які мае ў сваім распараджэнні ЕЗ, - пашырэнне. Іронія ў тым, што на апошнім саміце "Усходняга партнёрства" ў Вільні не быў дасягнуты кансэнсус з гэтай нагоды. Крыўдна, што загінула столькі людзей ва Украіне, пакуль кіраўнікі МЗС краін ЕЗ у лютым ці сакавіку 2014-га ўзгаднілі прапановы накшталт таго, што "пагадненне аб асацыяцыі - не канчатковая мэта супрацоўніцтва ЕЗ і Украіны", - падкрэсліў еўракамісар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках