29 красавiка 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двухбаковай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Астане не было

8
Двухбаковай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Астане не было

У сталіцы Казахстана скончыліся перамовы кіраўнікоў краін Мытнага саюза, якія адкладаліся з мінулага тыдня.

Учора, яшчэ да прыезду ў Астану Уладзіміра Пуціна, прайшла двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева. Прэзідэнт Расеі прыляцеў толькі ноччу і сёння ў першай палове дня таксама сустрэўся з лідарам Казахстана. Затым кіраўнікі дзяржаў правялі трохбаковыя перамовы. Асабістая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна не адбылася, паведамляе «Радыё Свабода».

У заяве для прэсы паводле вынікаў трохбаковай сустрэчы прэзідэнт Расеі адзначыў, што перамовы не былі працяглымі, але ў працэсе іх быў абмеркаваны «ўвесь комплекс узаемаадносін паміж Расеяй, Беларуссю і Казахстанам». Ён таксама падняў пытанне аб валютным саюзе трох краін.

«Дамовіліся з партнёрамі прадоўжыць каардынацыю манетарнай палітыкі. Думаем, прыйшоў час пагаварыць і аб магчымасці фармавання ў перспектыве валютнага саюза. Працуючы разам, прасцей рэагаваць на замежныя фінансава-эканамічныя пагрозы, абараняць наш сумесны рынак», - сказаў Пуцін.

Назарбаеў заявіў журналістам аб неабходнасці краінам-удзельніцам Еўразійскага эканамічнага саюза выпрацаваць агульны план пераадолення крызісу. Ён дадаў, што кіраўнікі трох краін дамовіліся «прадоўжыць практыку такіх дзелавых нефармальных сустрэч».

«Нам важна выпрацаваць сумесны план дзеянняў пераадолення крызісных з'яў у нашых эканоміках. Менавіта гэтаму пытанню была прысвечаная сённяшняя сустрэча прэзідэнтаў. Напрыклад, таваразварот паміж Расеяй і Казахстанам знізіўся на 20% - як раз, у асноўным, за кошт зніжэння коштаў на экспартныя тавары нашыя і, вядома, ваганняў валют нашых краін. Мы павінны сумесна пераадолець гэты цяжар», - заявіў Назарбаеў пасля перамоваў у Астане.

Паводле яго слоў, лідары трох краін падчас сустрэчы дамовіліся развіваць гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае супрацоўніцтва і даручыць урадам аператыўна развязваць пытанні, якія ўзнікаюць.

Пуцін, Назарбаеў і Лукашэнка зноў сустрэнуцца 8 траўня ў Маскве.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках