28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанку пераводзяць у шпіталь: стан яе здароўя пагоршыўся

17
Саўчанку пераводзяць у шпіталь: стан яе здароўя пагоршыўся

Стан здароўя ўкраінскай лётчыцы і народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі пагоршыўся.

Цяпер яе плануюць перавесці ў гарадскую бальніцу.

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" сястра ўкраінскай лётчыцы Вера Саўчанка.

"Ілля Новікаў выйшаў ад Надзі 15 хвілін таму. Часу было 30 хв. Пагоршыліся аналізы печані. Рыхтуюць перавесці ў гарадскую бальніцу (з кратамі і канваірамі са зброяй). У якую менавіта не вядома. Адвакаты спрабуюць высветліць на будучыню, каб ведаць дзе шукаць...", - напісала яна.

Саўчанка была выкрадзеная баевікамі ў Данбасе летам 2014 года, а затым яе перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў. Разам з тым, паводле звестак абароны, яна не магла быць датычнай да гібелі журналістаў, паколькі трапіла ў палон яшчэ да іх смерці. У канцы студзеня 2015 Саўчанка таксама абвінавацілі ў незаконным перасячэнні расейскай мяжы, паведамляе УНИАН.

26 кастрычніка 2014 г на пазачарговых выбарах Саўчанка была абраная народным дэпутатам паводле спісу партыі «Бацькаўшчына». Вярхоўная Рада дэлегавала яе ў ПАРЭ.

У снежні яна абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць свайго затрымання.

5 сакавіка адвакаты Саўчанкі паведамілі, што яна наважыла часткова спыніць галадоўку, якая працягвалася больш за 80 дзён.

14 сакавіка ўкраінскія лекары больш за 5 гадзін аглядалі Саўчанку ў маскоўскім СІЗА «Матроская цішыня».

16 сакавіка яны паведамілі, што стан яе здароўя адносна здавальняючы, аднак пазней адвакат заявіў, што лётчыца аднавіла галадоўку.

Фота: «Новая газета»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках