29 красавiка 2024, панядзелак, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паркоўка ўздоўж вуліцы Петруся Броўкі стане платнай?

5
Паркоўка ўздоўж вуліцы Петруся Броўкі стане платнай?

За паркоўку ў цэнтры Менска давядзецца заплаціць.

Праблему з запаркаванасцю вуліцы П.Броўкі на адцінку ад пр.Незалежнасці да вуліцы Платонава ў сталіцы хочуць развязаць з дапамогай збірання платы за паркоўку ў гэтай частцы транспартнай артэрыі. Гэтую ідэю агучыла сёння падчас пасяджэння штаба аб добраўпарадкаванні і ўтрыманні гарадскіх тэрыторый першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ала Санкоўская, паведамляе «Минск-Новости».

Ала Санкоўская звярнулася да кіраўніцтва ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» з просьбай разгледзець магчымасць стварэння там платнай паркоўкі. Таксама яна прапанавала прадстаўнікам ДАІ абследаваць вуліцу з мэтай устаноўкі дадатковых знакаў, якія забараняюць паркоўку.

Першы намеснік старшыні Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў даручыў распрацаваць гэтае пытанне комплексна з удзелам прадстаўнікоў ДАІ, ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», а таксама Беларускай асацыяцыі экспэртаў страхавання транспарту.

Заўважым, на вуліцы Броўкі аднабаковы рух. Дарога складаецца з трох палос, аднак крайняя левая і правая, як правіла, застаўленыя аўтамабілямі, праз гэта праезд магчымы толькі па адной паласе і рух транспартнай артэрыі часцяком абцяжараны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках