29 красавiка 2024, панядзелак, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 камедый для бадзёрасці і радасці

10
20 камедый для бадзёрасці і радасці

Няма на свеце такога чалавека, які не любіў бы смяяцца.

Жарты - гэта самыя карысныя вітаміны з усіх магчымых і ўвесну, і ўвосень, і ўзімку, і нават улетку.

AdMe.ru сабраў 20 выдатных камедый для бадзёрасці і радасці. Смейцеся на здароўе.

Джыўс і Вустэр

Калі хочаце класічнага ангельскага гумару, вам сюды. Міні-сэрыял пра нехлямяжага містэра Вустэра і ягонага спакойнага і кемлівага служку Джыўса можна глядзець бясконца.

Чалавек на Месяцы

Гэта фільм пра амэрыканскага коміка Эндзі Каўфмана, які дае магчымасць зусім па-новаму зірнуць на талент Джыма Кэры. Актор здалеў распавесці гісторыю чалавека, які мог рассмяшыць каго хочаш, і пры гэтым ніхто з гледачоў не мог сказаць, з чаго, уласна, смяецца.

Мэвэрык

Там, дзе Мэл Гібсан, там немудрагелісты, але надзейны, як зэдлік, гумар. Віртуозны карцёжнік і незласлівы махляр Брэт Мэвэрык штосілы спрабуе здабыць грошы для ўдзелу ў покерным чэмпіянаце. У гэтым яму дапамагае і замінае чароўная зладзейка Анабэль. Лёгкая і ненадакучлівая камедыя для прыемнага бавення часу.

Лёгкія паводзіны

Лірычны і жыццесцвярджальны фільм аб сутыкненні дзвюх эпох, культур і светапоглядаў пачатку XX стагоддзя. Малады ангельскі лорд і ягоная безразважная амэрыканская жонка прыязджаюць у класічны брытанскі маёнтак, які жыве паводле сваіх адвечных законаў. Гэтая дзіўная стужка праводзіць гледачоў праз вельмі сур'ёзныя тэмы змены эпох, вайны, страты жыццёвых арыенціраў, але з такой лёгкасцю ды іроніяй, што з фільма выходзіш з усмешкай і верай у жыццё.

Пакроўская брама

Вось яно, жыццё навуковай і творчай інтэлігенцыі ў абмежаваных варунках камунальнай кватэры - ніякай асабістай прасторы. Усе лезуць у справы адзін аднаго, прымушаючы гледачоў смяяцца і спачуваць. Добрая савецкая камедыя пад цёплыя песні Булата Акуджавы.

Іван Васільевіч мяняе прафесію

Шалёна чароўны фільм Леаніда Гайдая паказвае, як трэба здымаць камедыі, каб кожная другая фраза разляцелася на цытаты.

Мардэкай

Тыпова «джонідэпаўская» роля - сімпатычны і дасціпны махляр палюе на выкрадзенае палатно Франсіска Гоі. Дзеля краіны, каралевы, пабочных выдаткаў і прыстойных падарожных выплат. Лёгкі вясёлы фільм, дзе Джоні Дэп чарговы раз грае Джэка Вераб'я, толькі гэтым разам ва ўборы ангельскага лорда.

Вялікі барыш

Брутальная камедыя пра тое, як хлопцы з моцнымі нэрвамі плятуць складаныя інтрыгі, спрабуючы ўварваць ладны кавалак пірага ў жыцці. Усё мільгае, страляе, заблытваецца і разблытваецца - сачыць за дэталямі не паспяваеш, затое імпульс бадзёрасці гарантаваны.

Як выкрасці мільён

Зачараванне Одры Хэпбёрн, тонкі гумар і авантурны сюжэт аб рабаванні стагоддзя, задумалі з добрых памкненняў, - выдатнае пажыўнае асяроддзе для добрага гумору. Усе вытанчана, стылёва і дасціпна.

Каралеўства поўні

Выдатны фільм, зразумелы кожнаму чалавеку ў кожнай краіне, хто хоць раз быў закаханым дзіцем. Тут вельмі зручна на паўтары гадзіны схавацца ад шалёнага дарослага жыцця.

Дзяўчаты

Наіўная і цёплая гісторыя пра тое, як дабро перамагае дабро. Юная кухарка са смешнымі коскамі прыязджае ў сіберную сібірскую сялібу, атабарваецца і шчыра спрабуе дапамагчы навакольным. Яна дзейнічае з простых меркаванняў аб тым, што правільна, а што не. Добрая камедыя пра веру ў людзей. Прадаецца без рэцэпту.

Шалёна закаханы

Выдатная парачка Адрыяна Чэлентана і Арнэлы Муці грае гісторыю пра тое, як вясёлы кіроўца аўтобуса закахаўся ў захаджалую прынцэсу. Сонечныя рымскія краявіды, смяхотныя сітуацыі і фірмовы чэлентанаўскі гумар робяць камедыю проста геніяльнай.

Тэрмінал

Герой Тома Хэнкса захрасае ў аэрапорце Нью Ёрка на некалькі месяцаў, не маючы магчымасці ні паляцець дадому, ні выйсці з будынка тэрмінала. Стывэн Спілбэрг бліскуча здолеў перадаць і драматызм, і камізм сітуацыі, у якую трапіў няўдалы пасажыр.

Дзень выбараў

Выбары - справа сур'ёзная, якая патрабуе поўнай самааддачы. Задача раскруціць кандыдата кладзецца на плечы «Квартэта І», і тут пачынаецца крэатыў на мяжы адрыву ад рэчаіснасці. Гэта, бадай, найлепшая камедыйная каманда ў сучасным расейскім кіно.

Рыбка з імем Ванда

Пасля рабавання хеўра злачынцаў заканамерна расколваецца, лёс разводзіць іх у розныя бакі, а здабыча так і не падзеленая. Каб даведацца, дзе брыльянты, кемная Ванда ідзе на самыя розныя хітрыкі. Дыялогі ў фільме проста геніяльныя. Ну і падчас здымак фільма ніводная рыбка не пацярпела.

Вялікі

12-гадовы хлопчык жадае хутчэй вырасці і стаць самастойным. З марамі трэба быць больш асцярожным, яны часам спраўджваюцца няўчас - хлопчык раптам становіцца 30-гадовым мужчынам. Добры і кранальны фільм пра тое, як нялёгка быць вялікім дзіцем.

Бітлджус

Змрочны гумар Тыма Бэртана, які аддае перавагу гатычнаму стылю і дзівакаватым персанажам, пажадана ўжо мёртвым. Парачка прывідаў хоча выгнаць людзей са свайго дома і наважвае выклікаць на гэтую працу прафесіянала. Нельга сказаць, што яны засталіся задаволеныя ягонай працай.

Метад Хітча

Класічная гісторыя пра сваццю, якая, займаючыся чужымі лёсамі, знайшла сваё шчасце. Толькі тут свацця - не пекная дзяўчына, а цэлы Ўіл Сміт. Чароўны і прывабны. «Хітч» - ідэальны варыянт для знаўцаў рамантычных камедый.

Маленькі Нікаля

Выбрыкі маленькага Нікаля, які не хоча, каб у яго з'явіўся брацік, прымушаюць гледачоў шчыра ўсміхацца. Нехта ўспомніць свае дзіцячыя свавольствы, хтосьці будзе замілоўвацца пульхнымі шчочкамі маленькага актора, а ў цэлым - добрае лагоднае кіно для сямейнага прагляду.

Персанаж

Тут адзін толькі сюжэт чаго варты: галоўны герой, ведучы манатоннае жыццё падатковага інспектара, раптам пачынае чуць голас, які камэнтуе кожнае ягонае дзеянне. Разумны, іранічны фільм пра чалавека, які, можна сказаць, змагаецца з пісьменніцкім самавольствам. І смех, і слёзы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках