29 красавiка 2024, панядзелак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ прадоўжыў санкцыі супраць Расеі да канца года

3
ЕЗ прадоўжыў санкцыі супраць Расеі да канца года

Еўрапейская рада прыняла пастанову аб тым, што сэктаральныя эканамічныя санкцыі супраць РФ будуць працягвацца як мінімум да канца года.

Падаўжэнне абмежавальных захадаў будзе «наўпрост звязанае» з выкананнем менскіх дамоўленасцяў. Пра гэта ў пятніцу, 20 сакавіка, паведамляе Франс-Прэс.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 28 краін Еўразвязу «пастанавіылі, што падаўжэнне санкцый супраць Расеі павінна быць напрост звязанае з выкананнем менскіх пагадненняў, маючы на ўвазе, што падаўжэнне санкцый прадугледжанае да 31 снежня 2015 года».

Еўрапейскія лідэры дадалі, што пытанне санкцый у дачыненні да Масквы будзе абмяркоўвацца «найбліжэйшымі месяцамі». Канчатковая пастанова павінна быць прынятая ў чэрвені, на наступным саміце ЕЗ, паведамляе RFI.

Кіраўнік Еўрапейскай Рады Дональд Туск заявіў, што «наш супольны намер надзвычай выяўны: мы павінны падоўжыць санкцыі да поўнага выканання менскіх пагадненняў». Ён дадаў, што Еўразвяз будзе «гатовы зрабіць і дадатковыя захады, калі гэта будзе трэба».

У чацвер на саміце еўрапейскія лідэры пацвердзілі сваё асуджэнне «незаконнай анэксіі» Крыма Расеяй, а таксама свой намер «у поўнай меры пільнавацца палітыкі непрызнання» паўвыспы расейскай.

Акрамя таго, у Еўразвязе прынялі за патрэбнае «адказаць на кампанію дэзінфармацыі ў Расеі». Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Фэдэрыка Магерыні зоймецца распрацоўкай «плана дзеянняў стратэгічнай камунікацыі». Перш за ўсё будзе арганізаваная каманда, якая будзе сачыць за расейскімі СМІ, адзначаць «відавочную хлусню» ды інфармаваць пра гэта краіны-сябры Еўразвяза, каб тыя «расчыналіся з дзеяннямі», - паведамляе Франс-Прэс са спасылкай на еўрапейскую крыніцу.

Еўразвяз прыняў эканамічныя санкцыі супраць Расеі 31 ліпеня 2014 года, пасля краху пад Данецкам малайзійскага «Боінга». Гэтыя захады былі ўзмоцненыя 8 верасня пасля абвінавачванняў Расеі ў перакідванні вайскоўцаў і цяжкіх узбраенняў на тэрыторыю Украіны. У Маскве гэтыя абвінавачванні аспрэчваюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках