29 красавiка 2024, панядзелак, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведвальнікаў музэя разыгралі «шэдэўрам» жывапісу з IKEA (Відэа)

6

Група галандскіх пранкераў разыграла наведнікаў Музэя сучаснага мастацтва ў горадзе Арнэме.

Яны паказвалі наведнікам прынт з крамы IKEA за 10 еўраў, выдаючы яго за палатно аўтарства нейкага IKE Andrews, паведамляе Расейская служба BBC.

Знаўцы мастацтва ўспрынялі жарт насур'ёз, спрабуючы ўспомніць імя аўтара твора і называючы карціну пэрспэктыўнай.

Ролік у YouTube набраў больш за паўмільёна праглядаў. Наведвальнікі падыходзілі да стэнда з "шэдэўрам" і на пытанне адказвалі, што бачаць у палатне таемныя сэнсы і адлюстраванне "ўнутранага хаосу мастака", а таксама дзіваваліся таму, як да дробязяў выпісаныя дэталі.

Жартаўнікі папрасілі выказаць здагадку пра вартасць твора. Прагучалі ацэнкі ад 1000 еўраў да 2,5 млн еўраў. "Яе не купіць у таннай краме", - сказаў адзін з наведнікаў.

Калі падманутым наведвальнікам сказалі, што гаворка ідзе толькі пра прынт з мэблевага супэрмаркета, шмат хто смяяўся, іншыя ж, ні кажучы ні слова, пакрыўджаныя сыходзілі прэч.

Як адзначае BBC, пранкеры не першы раз абыгрываюць размытыя фармулёўкі вучоных мужоў, якія пішуць пра мастацтва, і кпяць з напышлівых разважанняў людзей ад мастацтва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках