29 красавiка 2024, панядзелак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыхільнікі звольненага вядоўцы прыехалі да будынка BBC на танку

8

Да галоўнай канторы BBC пад'ехала самаходная артылерыйская ўстаноўка Abbot SPG і нацэлілася на шкляны вестыбюль карпарацыі.

Сведкамі сітуацыі сталі сотні разявак і мінакоў у цэнтры Лондана, перадае BBC.

На самаходнай гаўбіцы быў вывешаны транспарант з надпісам: "Вярніце Кларксана". На ёй быў вядоўца праграмы Top Gear Стыг. Ён прывёз петыцыю, амаль гатовую, без знакавага мільённага подпісу, хадайніцтвы за вяртанне аднаго з найпапулярнейшых брытанскіх тэлевядоўцаў.

Джэрэмі Кларксан, вядоўца папулярнай праграмы Top Gear, быў адхілены ад пасады пасля шэрагу правін, што скончыліся бойкай з адным з прадусараў праграмы. Ягоны сыход выклікаў гучную незадаволенасць тэлегледачоў, якая, мяркуючы з гэтай эксцэнтрычнай акцыі, і не думае аціхаць.

Раней у пятніцу ў СМІ з'явілася відэа з дабрачыннага вечара ў Лондане, на якім Джэрэмі Кларксан кажа, што ён звольнены з BBC.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках