Нямецкія журналісты высмеялі Пуціна і фільм пра Крым
9- 21.03.2015, 15:25
- 34,782
Журналісты нямецкага тэлеканала ZDF прысвяцілі сваю камедыйна-сатырычную перадачу Heute Show прэзідэнту Расеі.
"Амаль цэлы год мы, (хлуслівая !!!) заходняя прэса, сцвярджалі, што Уладзімір Пуцін анэксаваў Крым. Цяпер жа высветлілася: гэта праўда. І пацвердзіў гэта не інакш як... Уладзімір Пуцін", - адзначыў мадэратар перадачы Олівер Велке.
Паводле ягоных слоў, Пуцін ператварыўся ў "суперзлодея", піша "Корреспондент".
Акрамя таго, Велке высмеяў пафас, з якім быў зроблены фільм аб анэксіі Крыма. "А ў канцы фільма Пуцін збівае Чака Норыса", - пажартаваў ён.
Адзначым, у фільме прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што асабіста кантраляваў падзеі, якія адбываюцца ў Крыме пасля змены ўлады ва Украіне. Акрамя таго, Пуцін паведаміў, што для раззбраення 20-тысячнага украінскага войска на Крымскую паўвыспу былі перакінутыя падраздзяленні ГРУ і марской пяхоты Расеі пад выглядам ўзмацнення аховы расейскай базы. Раней Пуцін адмаўляў усялякую прысутнасць расейскіх вайскоўцаў у Крыме.