27 красавiка 2024, Субота, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Варшаве пройдзе акцыя ў гонар беларускага Дня Волі

У Варшаве пройдзе святочнае шэсце, прысвечанае 97-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пачатак акцыі - каля помніка Тадэвушу Касцюшку (Plac Żelaznej Bramy) а 14-й гадзіне. Потым шэсце пройдзе па вуліцах Маршалкоўскай, Свентакшысцкай, Новы Свят і Кракаўскае Прадмесце да помніка Адаму Міцкевічу, дзе і адбудзецца мітынг.

Арганізатары просяць удзельнікаў прыносіць беларускія нацыянальныя сымбалі і сцягі ЕЗ, запрашаць на святкаванне Дня Волі знаёмых.

Нагадаем, што згодна з пададзенай заяўкай, 25 сакавіка ў Менску пройдуць шэсце і мітынг. Збор удзельнікаў запланаваны каля кінатэатра "Кастрычнік" з 15 да 16 гадзін, пасля адбудзецца шэсце па вуліцы Сурганава ў парк Дружбы народаў, дзе адбудзецца мітынг. Акцыя пройдзе пад лозунгам «Разам за мір і незалежнасць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках