27 красавiка 2024, Субота, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Баранавічаў у сакавіку выпадкова даведаўся, што яго судзілі ў студзені

4
Актывіст з Баранавічаў у сакавіку выпадкова даведаўся, што яго судзілі ў студзені

Прававы інспектар прафзвязу РЭП з адказу Нясвіжскай пракуратуры даведаўся, што яго аштрафавалі на 3 базавыя адзінкі яшчэ 12 студзеня 2015 года.

Пра гэта паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

У канцы 2014 года пасля таго, як Аляксандр Вайцешык папрасіў у кавярні ў Нясвіжы выдаць яму кнігу скаргаў і прапаноў, супрацоўнікі РАУС абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве, сцвярджаючы, што ён нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы. Пазней суд паводле гэтай адміністрацыйнай справы быў перанесены праз хваробу Вайцешыка.

На днях актывіст прафзвязу даведаўся, што судовае пасяджэнне ўсё ж адбылося без ягонага ўдзелу. «Амаль тры дні я правёў у Нясвіжскім ізалятары часовага ўтрымання паводле ілжывага абвінавачвання. У камеры было вельмі холадна, і я моцна захварэў. Менавіта з гэтай прычыны суд перанеслі на больш позні час. І вось толькі цяпер я даведаўся з ліста нясвіжскага пракурора, што мяне аштрафавалі на 3 базавыя адзінкі яшчэ 12 студзеня», - распавёў Вайцешык.

Актывіст прафзвязу катэгарычна не згодны з такой пастановай і мае намер абскардзіць яе ў вышэйстаячым судовым органе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках