27 красавiка 2024, Субота, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распрацоўваюць «таблеткі дабрыні»

32
Навукоўцы распрацоўваюць «таблеткі дабрыні»

Каліфарнійскія спецыялісты ствараюць лекі, якія выклікаюць у людзей такія пачуцці, як спачуванне і жаль.

Як было высветлена, гэтая таблетка ўмее штучна стымуляваць пачуцці эмпатыі і дабрыні. У якасці асновы для экспэрыменту выкарыстоўваюцца лекі ад хваробы Паркінсана, якія называюцца «талкапон», піша ryb.ru.

Таблеткі ўздзейнічаюць на зоны галаўнога мозгу, якія адказваюць за асабістыя якасці, прыняцце пастаноў, сацыяльныя паводзіны. На думку стваральнікаў таблеткі, у адзін цудоўны дзень з яе дапамогай будуць лячыць псіхічныя хваробы, накшталт шызафрэніі, або моцнай залежнасці. У адной групе добраахвотнікі атрымлівалі плацэба, у другой - прэпарат талкапон, які павялічвае працягласць уздзеяння дафаміна.

Спецыялісты з Каліфорніі падчас даследавання падзялілі добраахвотнікаў на некалькі груп.

Гэта даследаванне, як адзначылі яго аўтары, наглядна паказала, як вывучэнне навуковых пытанняў, звязаных з прыродай чалавека, дапамагае атрымаць важную інфармацыю аб дыягназе і тэрапіі сацыяльных дысфункцый. Яго дзеянне звязанае з адчуваннямі ўзнагароджання і матывацыі. Удзельнікі даследавання, якія атрымлівалі талкапон, дзяліліся грашыма з незнаёмцамі больш шчодра і справядліва, чым тыя, хто прымаў плацэба. «Мы спадзяемся, што лекавае ўздзеянне на сацыяльныя функцыі калі-небудзь будзе выкарыстанае для лячэння псіхічных хвароб».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках