27 красавiка 2024, Субота, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфаграфіка: Куды ездзяць адпачываць беларусы

15

За 4 гады беларусы сталі часцей ездзіць за мяжу, а замежнікі ў Беларусь сталі прыязджаць радзей.

У 2014 годзе Беларусь наведалі 21.800 замежных турыстаў. У асноўным з Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы і Турцыі. Пачынаючы з 2011 года колькасць замежных турыстаў у нашай краіне стала змяншацца. Відавочна, што не дапамог палепшыць статыстыку і чэмпіянат у хакеі. Паводле звестак, якія апублікаваў Белстат, у 4 разы зменшылася колькасць турыстаў з Турцыі, амаль у 3 разы - з Англіі, паведамляе «Еўрарадыё».

Колькасць гатэляў за гэтыя 4 гады вырасла з 444 да 530. Але запаўняльнасць гатэляў паменшылася. Калі 4 гады таму беларускія гатэлі былі запоўненыя на 41 адсотак, то ў 2014 годзе толькі на 43 адсоткі.

А вось беларусы за мяжу сталі ездзіць часцей амаль у 3 разы. У 2011 годзе за мяжу ездзілі 218.046 турыстаў з Беларусі, а ў 2014 ужо 660.652 чалавекі. Самыя папулярныя кірункі - Турцыя, Балгарыя, Егіпет, Польшча, Літва, Грэцыя. Больш за ўсё вырасла колькасць турыстаў, якія ездзілі на поўдзень Еўропы. Так Грэцыю наведалі амаль у 8 разоў больш беларусаў - 5075 у 2011 годзе і 39095 у 2014.

Крыніца звестак - Белстат

Фотa: candiapark.com

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках