28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве з'явіўся першы трэйлер фільма «Місія невыканальная-5» (Відэа)

5

Новая частка будзе называцца «Місія - невыканальная Заганная нацыя».

У сеціве з'явіўся першы трэйлер фільма «Місія невыканальная-5». Пра гэта ў сваім «Твітэры» напісаў выканаўца галоўнай ролі Том Круз.

Стала таксама вядомая назва новага фільма пра Ітана Ханта. Як адзначаецца, ён будзе называцца «Mission: Impossible Rogue Nation», што ў перакладзе можа азначаць «Місія - невыканальная Заганная нацыя», піша «Газета.Ru».

Афіцыйнай расейскай назвы фільма пакуль яшчэ няма.

Раней паведамлялася, што студыя Paramount Pictures перанесла прэм'еру фільма «Місія невыканальная-5» з 25 снежня на 31 ліпеня 2015 года. Экспэрты ўпэўненыя, што такім чынам прадусары хочуць унікнуць канкурэнцыі з паказам сёмага эпізоду кінасагі «Зорныя войны», якія выходзяць на экраны 18 снежня 2015 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках