2 траўня 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ заклікала Расею вызваліць Саўчанку

7
ПАРЕ заклікала Расею вызваліць Саўчанку

Камітэт спраў міграцыі, бежанцаў і вымушаных перасяленцаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы заклікае Расею вызваліць украінскую лётчыцу.

У заяве яшчэ раз нагадалі, што, згодна з Генеральным пагадненнем аб прывілеях і імунітэтах Рады Еўропы, Надзея Саўчанка павінна была атрымаць магчымасць узяць удзел у пасяджэнні камітэта 23 сакавіка, паведамляе «Радыё Свабода».

У ПАРЕ таксама звярнулі ўвагу, што 16 сакавіка ўкраінка аднавіла працяглую галадоўку пасля таго, як яе адмовіліся вызваліць згодна з менскімі дамоўленасцямі, што пагражае цяжкімі наступствамі яе здароўю.

Асамблея ўжо шмат разоў выступала з заявамі і прымала рэзалюцыі з патрабаваннямі да Расеі неадкладна вызваліць Саўчанку, народнага дэпутата Украіны, якая як сябра дэлегацыі Украіны ў ПАРЕ мае міжнародны імунітэт.

Расея адмаўляецца прымаць гэта пад увагу, а таксама не прызнае, што павінна была вызваліць Саўчанку згодна з менскімі дамоўленасцямі, якія яна падпісала.

Нагадаем, Надзея Саўчанка знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Расеі з лета 2014 года. У снежні яна абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць затрымання. 5 сакавіка адвакаты Саўчанкі паведамілі, што яна наважыла часткова прыпыніць галадоўку, якую трымала больш за 80 дзён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках