2 траўня 2024, Чацвер, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Настрой баявы

2
Аляксандр Глеб: Настрой баявы

Паўабаронца зборнай Беларусі выказаў шкадаванне, што ў гэтым адборачным цыкле ў беларусаў засталося мала шанцаў трапіць у фінальны раўнд чэмпіянату Еўропы.

Пра гэта Аляксандр Глеб заявіў пасля першай трэніроўкі пад кіраўніцтвам Аляксандра Хацкевіча, піша "Прессбол".

- Як настрой пасля вяртання ў зборную?

- Хлопцы, мне ўжо не дваццаць гадоў. Працоўныя будні. Шкада, што практычна прасралі цыкл. Таму... Настрой баявы, хочацца выйграць першы матч пры Хацкевічу.

- Як ацэніце сваю форму? Трэнер у апошніх матчах за клуб вас мяняе, беражэ.

- Нармальна. У прынцыпе, так, трэнер дае адпачыць. Адчуваю сябе добра. Гатовы аддаць усе сілы ў гульні за зборную.

- Ці паспелі прывыкнуць да патрабаванняў новага галоўнага трэнера?

- Ды я Хацкевіча ведаю ўжо... Ё-маё, колькі гадоў! Для яго самога праца ў зборнай у навінку. Таму ён таксама прывыкае, адаптуецца, а мы яму дапамагаем.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках