3 траўня 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лікёрагарэлачны завод «Вінрэал» - банкрут

17
Лікёрагарэлачны завод «Вінрэал» - банкрут

Эканамічны суд Віцебскай вобласці распачаў конкурсную справу завода алкагольных напояў размешчанага ў Ноўцы.

Завод, які вырабляў вінаградныя віны, лікёры, настойкі, гарэлку і да інш., належыць вядомаму полацкаму бізнэсоўцу Уладзіміру Захараву. Мяркуючы паводле абвестак у інтэрнэце, уладальнік ўжо два гады спрабаваў прадаць прадпрыемства, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

У канцы 2013 года за ТАА "Вінрэал" разам з ліцэнзіямі на вытворчасць алкагольнай прадукцыі прасілі 2 000 000 еўра, з якіх, цытуем, рэальна да аплаты патрабавалася каля 800 000 еўра, а астатняе - бягучае, ніколі раней не пратэрмінаванае крэдытаванне банкаў, якое застаецца абавязаннем новага ўласніка.

Жадаючых, мяркуючы па ўсім, не знайшлося, і летам 2014 кошт быў зніжаны ўдвая: 1 000 000 еўра, з якіх, зноў цытуем, рэальна да аплаты каля 300 000 еўра, а астатняе - тыя ж крэдытныя абавязанні.

Падобна на тое, аднак, крэдыты вінзавода апынуліся не па сілах, і 12 сакавіка на заяву ліквідатара суд пачаў конкурсную справу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках