2 траўня 2024, Чацвер, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Грозаў: Мітрапаліт Павел публічна паабяцаў мяне пасадзіць

12
Уладзімір Грозаў: Мітрапаліт Павел публічна паабяцаў мяне пасадзіць

Экс-кіраўнік «Выдавецтва Беларускага Экзархата» заявіў, што мітрапаліт Павел публічна паабяцаў адправіць яго за краты.

Уладзіміра Грозава падазраюць у крадзяжах шляхам злоўжывання службовым становішчам. На паведамленне праваахоўнікаў, атрыманыя грашовыя сумы фігурант выкарыстаў для набыцця за мяжой грузавога і легкавога аўтатранспарту. Паводле сабранага матэрыялу ўстаноўлена, што незаконнай дзейнасцю ён займаўся з 2005 да 2014 года. У агульнай суме гаворка ідзе пра 14 адзінках тэхнікі на агульную суму больш за 150 тысяч даляраў ЗША. Аўтамабілі афармляліся альбо непасрэдна на цяперашняга падазраванага, альбо на ягоных сваякоў, піша «Наша ніва».

Паўнамоцтвы Уладзіміра Грозава ў выдавецтве былі прыпыненыя яшчэ ў кастрычніку 2014 года. Мітрапаліт Павел публічна паведаміў, што Сінадальная рэвізійная камісія Беларускага экзархата «прызнала дзейнасць Грозава нездавальняючай». Грозава не вызвалілі з удзячнасцю, а ганебна звольнілі.

Уладзімір Грозаў прыйшоў у царкву з сілавых структур і 16 гадоў кіраваў выдавецтвам экзархата. Былы кіраўнік праваслаўнага выдавецтва не прызнае сваёй віны.

Расследаванне крымінальнай справы, распачатае Генеральнай пракуратурай, доўжыцца.

«У сувязі з тым, што ў мяне была забраная справа, у якую я цягам 16 гадоў укладаў усе свае сілы, сродкі і душу, працуючы на карысць праваслаўнай асветы, здароўе маё рэзка пагоршылася. Цяпер займаюся ягоным аднаўленнем», - паведаміў Грозаў.

Са слоў Грозава, ва ўсіх публічных асоб ёсць нядобразычліўцы і зайздроснікі: «Сумы крадзяжу, агучаныя ў СМІ, і з'яўляюцца вынікам беспадстаўных абвінавачванняў з боку чыноўнікаў Епархіі БПЦ, якiя дамагаюцца сваёй карыслівай мэты».

Уладзімір Грозаў пацвердзіў, што мітрапаліт Павел публічна паабяцаў яго пасадзіць.

«Я шчыра спадзяюся, што гэта не асабістая ініцыятыва першай асобы БПЦ, а вынік нахабнага паклёпу нядобразычліўцаў Епархіі і іншых асоб, якія спрабуюць атрымаць татальны кантроль над дзейнасцю духоўнай асветы, якая рэалізуецца мной на сродкі грамадскай арганізацый», - заявіў былы кіраўнік выдавецтва беларускага экзархата.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках