2 траўня 2024, Чацвер, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» прапануе сусветным СМІ размяшчаць артыкулы наўпрост у сацыяльнай сетцы

1
«Фэйсбук» прапануе сусветным СМІ размяшчаць артыкулы наўпрост у сацыяльнай сетцы

Адміністрацыя «Фэйсбуку» прапанавала некалькім СМІ публікаваць свае матэрыялы наўпрост у сацыяльнай сетцы.

Для таго, каб такая ўгода была больш прывабнай, кампанія абмяркоўвае пытанне выдачы ім грошай ад рэкламы, якая будзе ўбудаваная ў матэрыялы. Бліжэйшым часам угоду можа ўкласці брытанская газета The Times, піша The New York Times.

Далёка не ўсе выданні прынялі прапанову кампаніі з энтузіязмам. У The Guardian, да прыкладу, мяркуюць, што толькі выданне павінна кантраляваць рэкламу ў матэрыялах. The Huffington Post і эканамічны сайт Quartz зусім адмовіліся ад абмеркавання, паведамляе «Дождж».

NYT прыводзіць словы дырэктара аналітычнай кампаніі SimpleReach, які мяркуе, што пытанне досыць цяжкае, бо апошнім часам многія СМІ пачалі губляць уваходны трафік, генераваны сацыяльнай сеткай: апошнім часам Facebook аддае перавагу відэаматэрыялам.

Як раней паведамляў Корреспондент.net, сацыяльная сетка «Фэйсбук» апублікавала новыя «Нормы супольнасці», пашырыўшы спіс забароненых да публікацыі на сайце матэрыялаў. Сацыяльная сетка пакінула за сабой права выдаляць матэрыялы, звязаныя «з выражэннем нянавісці, запалохваннем, ужываннем наркотыкаў, апублікаваннем малюнкаў аголенага цела».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках