3 траўня 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанка за час галадоўкі схуднела на 28 кілаграмаў

2
Саўчанка за час галадоўкі схуднела на 28 кілаграмаў

Украінская лётчыца, народны дэпутат Надзея Саўчанка за час сваёй галадоўкі ў маскоўскім СІЗА з 13 снежня 2014 года схуднела на 28 кілаграмаў.

Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на нямецкае выданне Bild, журналісты якога мелі стасункі з маці і сястрой лётчыцы.

Паводле паведамлення, да затрымання лётчыца важыла 78 кг, цяпер - 50.

Таксама выданне сцвярджае, што 20 сакавіка Саўчанку дастаўлялі ў лякарню праз значнае пагаршэння здароўя і праблемы з ныркамі і печанню.

У той жа час сястра палоннай Вера ўпэўненая, што Надзея перажыве гэта пагаршэнне стану здароўя.

«Яна не зробіць Пуціну ласку, каб хутка памерці», - заявіла яна.

У сваю чаргу амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік паведаміў, што маці і сястра Саўчанкі былі прынятыя кіраўніцтвам ведамства федэральнай канцлеркі.

Сёння Федэральная служба выканання пакаранняў Расеі зноў заявіла, што лётчыца адчувае сябе добра і дадала, што яе перавядуць у грамадзянскую лякарню, калі стан здароўя пагоршыцца.

Саўчанка была выкрадзеная баевікамі на Данбасе летам 2014 года, а затым яе перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі супрацоўнікаў расейскіх СМІ. Разам з тым, паводле звестак абароны, яна трапіла ў палон яшчэ да смерці гэтых людзей. У канцы студзеня 2015 Саўчанку таксама абвінавацілі ў незаконным перасячэнні расейскай мяжы.

26 кастрычніка 2014 на пазачарговых выбарах Саўчанка была абраная народным дэпутатам паводле спісу партыі «Бацькаўшчына». Вярхоўная Рада дэлегавала яе ў ПАРЭ.

У снежні яна абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць свайго затрымання.

5 сакавіка 2015 адвакаты Саўчанкі паведамілі, што яна наважыла часткова прыпыніць галадоўку, якая доўжылася больш за 80 дзён.

14 сакавіка ўкраінскія лекары больш за 5 гадзін аглядалі Саўчанку ў маскоўскім СІЗА «Матроская цішыня». 16 сакавіка яны паведамілі, што стан яе здароўя адносна здавальняючы, аднак пазней адвакат заявіў, што лётчыца аднавіла галадоўку. Як патлумачыла Саўчанка, яна аднавіла галадоўку, бо не ўважае за магчымае ісці на кампраміс з сумленнем.

20 сакавіка сястра лётчыцы паведаміла, што стан здароўя Саўчанкі пагоршыўся, яе рыхтуюцца перавесці ў лякарню.

22 сакавіка пасля наведвання Саўчанкі ў СІЗА чалец Грамадскай назіральнай камісіі Масквы Аляксандр Кулікоўскі заявіў, што яе стан здавальняючы. Са слоў Кулікоўскага, Саўчанка выказала гатоўнасць спыніць галадоўку, калі ёй будзе змененая мера стрымання на хатні арышт.

Фота: «Новая газета»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках