4 траўня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты зніжаюцца ў чаканні звестак аб яе запасах у ЗША

1
Кошты нафты зніжаюцца ў чаканні звестак аб яе запасах у ЗША

Сёння Міністэрства энэргетыкі ЗША абвесціць звесткі аб запасах нафты ў ЗША паводле вынікаў тыдня, што завяршыўся 20 сакавіка.

На 06:22 паводле Менску, 25 сакавіка, кошт травеньскага ф'ючэрса на паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent знізіўся на 0,05% - да 55,08 даляра за барэль.

Кошт травеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI паменшыўся на 0,25% - да 47,39 даляра за барэль, піша «Корреспондент».

Пазней у сераду міністэрства энэргетыкі ЗША абвесціць звесткі запасаў нафты ў ЗША паводле вынікаў тыдня, што завяршылася 20 сакавіка. Эксперты чакаюць, што паказчык павялічыцца на 1,1% (5,1 мільёна барэляў) - да 463,6 мільёна барэляў.

На кошт нафты ўплывае заява міністра нафтавай прамысловасці Саудаўскай Арабіі Алі аль-Наімі аб тым, што краіна не збіраецца скарачаць здабычу і будзе здабываць 10 мільёнаў барэляў у дзень.

«Вытворчасць (нафты - рэд.) ЗША па ранейшаму расце, саўдзіты не скарачаюць (здабычу нафты - рэд.), так што мы, хутчэй за ўсё, будзем назіраць перанасычанасць цягам пэўнага часу», - сказаў мэнэджар Tyche Capital Advisors Тарык Захір.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках