4 траўня 2024, Субота, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы забралі з банкаў больш за $22 мільярды

4
Расейцы забралі з банкаў больш за $22 мільярды

Расейскі экспэрт назваў ўзровень адтоку дэпазітаў катастрафічным.

У 2014 годзе расейцы забралі з банкаў блізу 1,3 трлн рублёў (больш за $22 млрд паводле бягучага курсу цэнтрабанка РФ). Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Агенцтва страхавання ўкладаў за 2014 год, паведамляюць "Ведомости".

За год уклады насельніцтва ў банках павялічыліся на 9,4% да 18,55 трлн рублёў, але гэты рост забяспечыла валютная пераацэнка (курс даляра вырас на 72%, еўра - на 52%): без яе, паводле звестак АСВ, банкі страцілі 1,5% сродкаў насельніцтва.

Напраўду адток быў нашмат большы. "Уплыў капіталізацыі адсоткаў у 2014 годзе ацэньваецца на 6,1 пункта росту ўкладаў", - гаворыцца ў справаздачы агенцтва.

Калі разам з валютнай пераацэнкай адняць яшчэ і капіталізацыю адсоткаў, то рэальна ўкладчыкі маглі забраць 7,6%.

"Нават адток 1,5% укладаў - гэта катастрофа, улічваючы, у якіх варунках ён адбываўся: вонкавыя рынкі замкнёныя, а дэпазіты насельніцтва - стратэгічна важная крыніца рэсурсаў для банкаў", - кажа галоўны эканаміст МТС-банка Яўгеній Надоршын.

Большая частка гэтых грошай пайшла на куплю валюты расейцамі. "За мінулы год на руках насельніцтва стала на $34 млрд больш гатовай замежнай валюты, людзі здымалі валютныя дэпазіты і перакладвалі сродкі ў банкавыя каморкі. Яшчэ частка сродкаў пайшла на карысць спажывання", - сказаў Надоршын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках