3 траўня 2024, Пятніца, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы былы палітвязень Эдуард Лобаў

У Менску затрыманы былы палітвязень Эдуард Лобаў

Каля станцыі метро Плошча Якуба Коласа супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Эдуарда Лобава.

Пра гэта паведамілі сведкі затрымання, піша ПЦ «Вясна».

Раней таксама быў затрыманы ўдзельнік шэсця Сідарук Цімур. Ён адмовіўся пасля акцыі прыбраць бел-чырвона-белы сцяг і быў затрыманы міліцыянтамі.

Нагадаем, акцыя, прысвечаная Дню Волі, прайшла сёння ў Менску.

У акцыі, якая праходзіла пад нацыянальнымі ды еўрапейскімі сцягамі, узялі ўдзел блізу 2 тысяч чалавек. Ад мітынгу арганізатары акцыі адмовіліся, заклікаўшы тых, хто сабраўся пасля заканчэння шэсця адзначыць свята ў барах ды рэстарацыях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках