3 траўня 2024, Пятніца, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеная другая «чорная скрыня» самалёта, які разбіўся ў Альпах

4
Знойдзеная другая «чорная скрыня» самалёта, які разбіўся ў Альпах

У Францыі выявілі другую чорную скрыню разбітага самалёта Airbus А-320 авіякампаніі Germanwings.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Abendzeitung.

Гаворка ідзе пра бартавы самапісец, які рэгіструе параметры палёту. Чорная скрыня моцна пашкоджаная. Паводле інфармацыі выдання, у ёй адсутнічае чып памяці.

Першую чорную скрыню разбітага лайнера, якая знаходзілася ў кабіне пілота, знайшлі 24 сакавіка. Яна ўжо дастаўленая ў Парыж. Са слоў міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнева, нягледзячы на пашкоджанні, з яе можна атрымаць інфармацыю. Як заявіў пракурор Марсэля Брыс Рабэн, першыя вынікі расшыфроўкі чорных скрынь могуць стаць вядомыя найбліжэйшым часам.

Airbus А-320 авіякампаніі Germanwings (лоўкостэр Lufthansa), які ляцеў з Барселоны ў Дзюсэльдорф, разбіўся на поўдні Францыі раніцай 24 сакавіка. На яго борце знаходзіліся 150 чалавек, усе яны загінулі. Як паведамілі ў Germanwings, сярод іх 72 немцы і 51 гішпанец. Сярод пасажыраў таксама былі грамадзяне ЗША, Аўстраліі, Аргентыны, Ірана, Венесуэлы, Калумбіі, Мексікі, Японіі, Ізраіля і падданыя Даніі, Нідэрландаў і Бэльгіі. Аднак, са слоў афіцыйнага прадстаўніка авіяперавозчыка Андрэаса Энгеля, грамадзянства некаторых пасажыраў пакуль не вызначанае.

У Germanwings сцвярджаюць, што самалётам кіраваў дасведчаны пілот, а сам Airbus праходзіў планавую комплексную праверку летам 2013 года і апошнюю перадпалётную - 23 сакавіка. Таксама вядома, што экіпаж перад катастрофай не пасылаў сігналаў аб дапамозе. У Lufthansa заявілі, што асноўная версія здарэння - няшчасны выпадак.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках