29 красавiка 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскі фрэгат «Лафает» прыбыў у Адэсу

2

26 сакавіка ў порт Адэсы з візітам прыбыў карабель ВМС Французскай Рэспублікі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

«Праграмай візіту прадугледжаныя пратакольныя сустрэчы камандзіра карабля ў Адэскай гарадской радзе, абласной дзяржаўнай адміністрацыі і камандавання Ваенна-Марскіх Сіл Узброеных Сіл Украіны, правядзенне сяброўскага футбольнага матчу. Акрамя таго, плануецца правядзенне абмену досведам паміж асабістым складам фрэгата ВМС Французскай Рэспублікі «Лафает» і фрэгата ВМС Украіны «Гетман Сагайдачны» ў пытаннях арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі на караблях ВМС ВС Украіны і ВМС Французскай Рэспублікі», - сказана ў паведамленні.

Візіт французскага карабля будзе праходзіць з 26 да 30 сакавіка.

Фота: mil.gov.ua
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках