29 красавiка 2024, панядзелак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея дапаможа Лукашэнку з крэдытамі

28
Расея дапаможа Лукашэнку з крэдытамі

У абмен на гэта Менск павінен аператыўна развязаць усе «праблемы, існыя ў гандлёва-эканамічных стасунках» з Масквой.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе РІА «Новости».

«Мы правядзем пралангацыю існых крэдытных абавязанняў. Натуральна, гэта заснавана на нашым разуменні партнёрскіх стасункаў. Мы партнёрам нашым дапамагалі і надалей будзем дапамагаць. Але нашы беларускія сябры таксама павінны аператыўна здымаць праблемы, якія так ці інакш узнікаюць у гандлёва-эканамічнай сферы. І гэта трэба рабіць аператыўна», - прыводзіць агенцтва ягоныя словы.

У 2015 годзе Беларусь плануе выплаціць вонкавых запазычанасцей больш за 4 мільярды даляраў. Усяго Менск вінен крэдыторам блізу 40 мільярдаў даляраў.

У 2014 годзе ўрад Расеі даручыў Мінфіну даць Менску 10 мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках