27 красавiка 2024, Субота, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Заявы Пуціна - чарговы прыклад расейскай прапаганды

Генеральны сакратар NATO: Заявы Пуціна - чарговы прыклад расейскай прапаганды

Заявы прэзідэнта Расеі аб спробах Захаду падарваць ягоную ўладу - гэта чарговы прыклад расейскай прапаганды.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у інтэрв'ю «Голосу Америки».

«Гэта проста яшчэ адзін прыклад прапаганды, якую Расея прымяняе ў многіх галінах», - сказаў Столтэнбэрг.

З ягоных слоў, дзеянні NATO толькі з'яўляюцца адказам на агрэсіўныя дзеянні Расеі ва Украіне, піша «Европейская правда».

«Мы робім гэта з абароннай мэтай, цалкам у адпаведнасці з усімі нашымі міжнароднымі абавязаннямі», - сказаў ён.

Столтэнбэрг таксама заклікаў Расею знізіць напружанасць, выконваць свае абавязанні ў адпаведнасці з менскімі дамовамі, якія, з ягоных слоў, «лепшая аснова для пошуку мірнага развязвання канфлікту» ва Украіне.

Генеральны сакратар NATO таксама выступіў з крытыкай Расеі за правядзенне вайсковых вучэнняў, праз якія ўзрастае напружанасць ва ўсёй Еўропе.

«Для нас важна пазбегнуць сітуацый, непаразуменняў, няшчасных выпадкаў, якія могуць выйсці з-пад кантролю. І вялікая колькасць вучэнняў не спрыяюць стабільнасці», - дадаў ён.

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках