26 красавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: Пуцін рыхтуецца атакаваць Марыупаль

5
Джон Макейн: Пуцін рыхтуецца атакаваць Марыупаль

Прэзідэнту РФ патрэбны наземны калідор у Крым, паколькі пастаўкі ў АРК морам і паветрам занадта дарагія.

Уплывовы амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Макейн мяркуе, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін парушыць мірныя дамоўленасці наступам на Марыупаль, паколькі Еўропа, што залежыць ад расейскага газу, не спрабуе жорстка супрацьстаяць, а адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы не ўзмацняе Украіну зброяй. Пра гэта ён заявіў у чацвер, выступаючы ў Вашынгтоне, піша liga.net.

"Я б хацеў памыляцца, але я прадумваў кожны крок, які ён (Пуцін) зробіць. І я магу вам цяпер спрагназаваць, што ён паспрабуе ўзяць Марыупаль", - цытуе Макейна «Укринформ».

Сенатар патлумачыў, што такім чынам Пуцін атрымае наземны калідор у Крым. "Цяпер ён забяспечвае пастаўкі ў Крым толькі паветраным і марскім шляхам, што неімаверга дорага. Так што Марыупаль - наступны", - адзначыў заканадавец.

У той жа час ён не стаў прагназаваць, куды Расея можа пайсці далей, "аднак я думаю, што ўсё залежыць ад рэакцыі". Пры гэтым, з яго слоў, ужо цяпер відавочна, наколькі ўразлівай з'яўляецца Малдова - "не член NATO, адна з самых бедных краін Еўропы, якая ўжо цяпер мае 1400 расейскіх "міратворцаў" у Прыднястроўі". Акрамя таго, дадаў Макейн, усе ведаюць, як Пуцін цісне на краіны Балтыі, а таксама якую занепакоенасць выказвае Польшча.

Макейн яшчэ раз падкрэсліў, што мэта Пуціна - аднавіць расейскую імперыю, "і ён казаў пра гэта ўвесь час, што самай вялікай памылкай ХХ стагоддзя быў развал Савецкага Саюза". У сувязі з гэтым амерыканскі заканадавец выказаў перакананне, што еўрапейцы і цяперашняя адміністрацыя ЗША проста ігнаруюць рацыянальнасць паводзін Пуціна.

Сенатар высмеяў пазіцыю праціўнікаў выдавання Украіне смяротнай зброі, якія сцвярджаюць, што нібыта такі крок можа справакаваць Пуціна. "Гэта нешта такое, што выходзіць за межы майго ўяўлення", - адзначыў Макейн, спаслаўшыся на імперскія амбіцыі расейскага лідара.

Макейн таксама падкрэсліў, што ўкраінцам не варта разлічваць на моцную пазіцыю Еўразвязу. "Я не ўпэўнены, што еўрапейцы будуць рабіць нейкія крокі, акрамя таго, каб спрабаваць знайсці шляхі палягчэння санкцый, паколькі іх прамысловы комплекс залежыць ад (расейскай) энэргетыкі", - адзначыў сенатар. У сувязі з гэтым ён акцэнтаваў, што ЗША павінны былі дапамагчы Еўропе ў плане экспарту энэргарэсурсаў, каб ЕЗ і Украіна, у рэшце, не залежалі ад волі Пуціна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках