1 траўня 2024, Серада, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катастрофа самалёта Качыньскага: Польшча хоча пакараць расейскіх авіядыспетчараў

3
Катастрофа самалёта Качыньскага: Польшча хоча пакараць расейскіх авіядыспетчараў

Галоўная вайсковая пракуратура Польшчы выставіла абвінавачванні двум дыспетчарам аэрапорта Смаленска паводле справы аб катастрофе самалёта Ту-154 у красавіку 2010 года.

У выніку катастрофы загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ 95 чалавек.

Са слоў пракурора Ірэніюша Шалонга, авіядыспетчарам выстаўленыя абвінавачванні ў «ненаўмысным давядзенні да авіякатастрофы». Шалонг адзначыў, што «ў выпадку дрэннага надвор'я, расейскі бок абавязаны быў накіраваць Ту-154 у іншы аэрапорт», цытуе пракурора Wyborcza.

Пракурор адзначыў, што галоўнай прычынай катастрофы сталі дзеянні экіпажа. Пілоты пайшлі на зніжэнне самалёта ніжэй за мінімальную вышыню для прызямлення. Шалонг адзначыў, што пры адсутнасці бачнасці экіпаж не меў права зніжацца на вышыню менш за 120 м. Акрамя таго, экіпаж не меў дазволу на палёты 10 красавіка, піша РБК.

Авіякатастрофа пад Смаленскам адбылася 10 красавіка 2010. У ёй загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, ягоная жонка Марыя Качыньская, шэраг вядомых польскіх палітыкаў, чальцы вайсковага камандавання. Яны накіроўваліся на жалобныя мерапрыемствы ў сувязі з 70-й гадавінай расстрэлу польскіх афіцэраў у Катыні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках