26 красавiка 2024, Пятніца, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўручылі прэмію імя Святланы Навумавай

27 сакавіка былі названыя імёны пераможцаў прэміі імя Святланы Навумавай.

Адкрываў цырымонію ўручэння прэміі паэт Уладзімір Някляеў, лідар кампаніі «Гавары праўду», якая заснавала ўзнагароду. Ён аддаў даніну памяці Святланы Навумавай, піша «Салiдарнасць».

У намінацыі «Аналітыка» перамог журналіст Юрый Дракахруст. Падчас цырымоніі ўручэння з лаўрэатам звязаліся праз скайп. Пераможца папрасіў перадаць ягонае ўзнагароджанне праз праваабаронцаў сем'ям палітвязняў.

Вакол намінацыі «Журналістыка» разгарэліся спрэчкі. Папярэднія намінанты прэміі палічылі, што ўсе тры кандыдаты вартыя перамогі. У выніку, перамог журналіст газеты «Новы час» Зміцер Галко. На гэты момант ён знаходзіцца ў камандзіроўцы ў Марыупалі, таму ягоную прэмію прыйшлі атрымаць жонка і сын.

У намінацыі «Надзея», разлічанай на маладых палітыкаў, перамог Алег Корбан, каардынатар грамадскай ініцыятывы «Альтэрнатыва». Ініцыятыва надае прававую дапамогу студэнтам, арганізуе адукацыйныя праекты і вулічныя акцыі.

Пераможцам у намінацыі «Сацыяльная інавацыя» стала дабрачынная крама KaliLaska.

Падчас сканчэння цырымоніі ўзнагароджання арганізатары заявілі, што ўсе намінанты былі вартыя перамогі.

Прэмія імя Святланы Навумавай уручаецца з 2012 года. Лаўрэаты вызначаюцца ў трох намінацыях: найлепшы журналіст, аналітык і малады палітык.

Палітолаг Святлана Навумава памерла 10 сакавіка 2011 г на 56-м годзе жыцця ад хваробы нырак. Прэмія, на думку яе заснавальнікаў, закліканая стымуляваць дзейнасць журналістаў і палітычных аналітыкаў, а таксама звярнуць увагу на найбольш перспектыўных маладых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў у Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках