26 красавiка 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sony здыме індыйскі рэмэйк «Гульні пасадаў»

2
Sony здыме індыйскі рэмэйк «Гульні пасадаў»

Тэлевізійны дэпартамэнт кампаніі Sony запусціць у вытворчасць індыйскую вэрсію серыяла «Гульня пасадаў».

Праект паводле раманаў з цыклу «Песня Лёду і Агню» Джорджа Марціна атрымае назву «Рані Махал», паведамляе Ary News.

Як адзначае партал Dramatize, рэмэйк папулярнага сэрыяла HBO, магчыма, не будзе змяшчаць фэнтэзі-элемэнтаў і пазычыць у кніг Марціна толькі базавы сюжэт. Дзеянне разгорнецца ў Індыі ў 1857 годзе ў перыяд паўстання супраць брытанскага валадарства. Здымкі таксама пройдуць на тэрыторыі гэтай краіны, персанажы будуць гаварыць на мове хіндзі, піша Lenta.ru.

Прадусары «Рані Махал» ужо вызначыліся, хто выканае галоўныя ролі: Дэйнэрыс Таргарыен сыграе Сакшы Танвар, Аніце Хасанандані дасталася роля Сэрсэі Ланістэр, а Парту Самтаану - Джона Сноў. Дата прэм'еры пакуль невядомая.

«Гульня пасадаў» - самы папулярны паводле рэйтынгаў шматсэрыйны фільм у гісторыі кабельнай тэлесеткі HBO. Пяты сезон сэрыяла стартуе 12 красавіка.

Рані Махал - адна з гістарычных славутасцяў Індыі, старадаўні палац у ваколіцах горада Бхапал.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках