1 траўня 2024, Серада, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Глыбокім выдалі кнігу камандзіра беларускіх «лясных братоў»

7

У горадзе Глыбокае прайшла прэзентацыя кнігі вершаў Віктара Сікоры "Шурпатая дарога".

Кніга была выдадзеная намаганнямі грамадскіх арганізацый Глыбоччыны, паведамяле "Еўрарадыё".

Віктар Сікора (1925 - 2008) - беларускі патрыёт, ураджэнец вёскі Малыя Алашкі на Шаркаўшчыне, сын знакамітага садавода Івана Сікоры. У гады Другой сусветнай вайны ён быў чальцом Беларускай незалежнай партыі. Вясной 1945 стварыў беларускі антысавецкі партызанскі атрад. Быў арыштаваны ў снежні 1945 года, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У Беларусь вярнуўся ў канцы 1954 года. Вершы пачаў пісаць яшчэ ў зняволенні.

На архіўным відэа Сікора распавядае пра свайго бацьку, у другой частцы - прэзентацыя ягонай кнігі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках