30 красавiка 2024, aўторак, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Барысава друкавалі беларускія рублі на друкарцы

17
Жыхары Барысава друкавалі беларускія рублі на друкарцы

У Барысаве двое мужчын друкавалі на каляровым прынтары купюры Br200 тысяч і разлічваліся імі за праезд.

Нядаўна пры здачы прыбытку кандуктараў аўтобуснага парка №3 Барысава сярод купюр была выяўленая 200 тысячная падробка. Следча-аператыўная група Барысаўскага РУУС выявіла, што такім чынам за праезд у аўтобусе разлічыўся невядомы мужчына, паведамілі charter97.org у прэс-службе ГУУС Менаблвыканкама.

Праз два дні аналагічная гісторыя паўтарылася на іншым маршруце. Паводле гэтых фактаў былі распачатыя крымінальныя справы (ч.1 арт.221 КК).

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі Барысаўскага РУУС высветлілі, што названыя купюры вырабілі з мэтай збыту непрацуючыя барысаўцы, аднаму з іх 27 гадоў, другому - 37. Падчас ператрусаў у іх была знойдзеная аналагічная падробленая купюра наміналам у Br200 тысяч, а таксама кампутар і прынтэр, пры дапамозе якіх былі вырабленыя фальшыўкі.

Затрыманыя прызналіся ў тым, што надрукавалі і збылі гэтыя купюры. Паколькі абодва з'яўляюцца наркаманамі, імаверна, такім чынам яны разменьвалі грошы, каб купіць наркатычныя рэчывы, мяркуюць у Барысаўскім РУУС.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках