30 красавiка 2024, aўторак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры калоны вайсковай тэхнікі ЗША прыбудуць у Чэхію

5
Тры калоны вайсковай тэхнікі ЗША прыбудуць у Чэхію

Тры калоны вайсковай тэхнікі ЗША ў нядзелю, 29 сакавіка, заязджаюць у Чэхію, праязджаючы транзітам з Польшчы ў Нямеччыну.

У панядзелак, 30 сакавіка, яны павінны сустрэцца на ўскраіне сталіцы Чэхіі Прагі, правесці там у аўторак, 31 сакавіка, дзень адчыненых дзвярэй, а ў сераду, 1 красавіка, выехаць з краіны, паведамляе «Радыё Свабода».

Амерыканскія войскі вяртаюцца на свае базы ў Нямеччыне пасля вучэнняў у Польшчы.

Як адзначыў урад Чэхіі, які даў дазвол на праезд, такім чынам краіна выконвае саюзніцкія абавязанні ў дачыненні да партнёраў у NATO.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман заяўляў, што тыя, хто называе вайсковую калону акупацыйнай, з'яўляюцца «антыамерыканскімі вар'ятамі». «Я не згодны з тым, каб амерыканскія войскі былі пазначаныя як акупацыйныя, з той простай прычыны, што ў мінулым стагоддзі мы перажылі акупацыю двойчы і ведаем, як гэта выглядае», - падкрэсліў ён.

Праход аўтакалон суправаджаецца ў Чэхіі некаторымі антыамерыканскімі пратэстамі левых сілаў, а таксама акцыямі ў падтрымку амерыканскіх войскаў. Амбасада ЗША ў Чэхіі на днях дзякавала чэхам за падтрымку праезду калоны.

Войскі ЗША знаходзіліся ў Польшчы і краінах Балтыі на вучэннях, якія былі выкліканыя значным нарошчваннем ваеннай актыўнасці Расеі ў рэгіёне.

Фота з архіву

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках