6 траўня 2024, панядзелак, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты растуць пасля моцнага падзення ў панядзелак

3
Кошты нафты растуць пасля моцнага падзення ў панядзелак

Кошты нафты растуць пры падтрымцы азіяцкіх фондавых рынкаў і за кошт зніжэння колькасці дзеючых буравых установак у ЗША.

А 9.21 ф'ючэрсы на Brent падаражэлі на $1,05 да $60,59 за барэль, а ф'ючэрсы на WTI - на $0,45 да $50,04. У панядзелак Brent патаннела амаль на 5 адсоткаў праз рэкордныя запасы нафты ў ЗША.

"Кошты Brent спрабуюць расці за кошт рэзкага зніжэння колькасці буравых установак у ЗША", - гаворыцца ў справаздачы банка Morgan Stanley.

Колькасць буравых установак, што працуюць, на мінулым тыдні скарацілася на 33, перадае УНИАН.

"Зыходзячы з колькасці ўстановак для гарызантальнага і вертыкальнага свідравання на сланцавых радовішчах Permian, Eagle Ford, Bakken і Niobrara, здабыча нафты ў ЗША да чацвёртага квартала будзе расці на 385 000 барэляў у дзень, гэта значыць на 55 000 менш, чым пры колькасці ўстановак як на папярэднім тыдні", - гаворыцца ў справаздачы Goldman Sachs.

Тым не менш, пакуль здабыча нафты як у ЗША, так і на Блізкім Усходзе застаецца высокай, перавышаючы попыт і стрымліваючы рост коштаў.

"Здабыча і экспарт у Саудаўскай Аравіі, ААЭ, Іраку і іншых краінах Блізкага Усходу вышэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года", - гаворыцца ў справаздачы Morgan Stanley.

Рэзкае падзенне коштаў нафты з чэрвеня мінулага года выгаднае азіяцкім імпарцёрам, адзначаюць аналітыкі.

"Танная нафта - гэта дабраславенне для Азіі, падзенне коштаў нафты вельмі выгадна для буйных азіяцкіх імпарцёраў", - гаворыцца ў штоквартальным прагнозе банка ABN Amro.

На думку аналітыкаў банка, танная нафта стымулюе эканамічны рост Індыі, Ганконга, Сінгапура і Тайланда, але рост эканомікі Кітая прадоўжыць запавольвацца.

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках