6 траўня 2024, панядзелак, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung саступіў Apple лідарства ў продажу смартфонаў у свеце

2
Samsung саступіў Apple лідарства ў продажу смартфонаў у свеце

Apple зноў стаў лідарам на сусветным рынку продажу смартфонаў.

За чацвёрты квартал 2014 года кампанія рэалізавала 74,8 мільёна сваіх прылад, сведчаць звесткі даследавання аналітычнай кампаніі Gartner. Samsung, які перасунуўся на другое месца, прадаў за гэты перыяд 73 мільёны смартфонаў, піша Lenta.ru.

Такім чынам, дзель Apple на рынку рэалізаваных смартфонаў за названы перыяд склала 20,4%, а Samsung - 19,9%.

Трэцяе месца заняла кампанія Lenovo і Motorola, супольны продаж якіх за чацвёрты квартал мінулага года склаў 24,3 мільёна смартфонаў (пры гэтым дзель ацэньваецца як 6,6 адсотка). Следам ідуць Huawei з 21 мільёнам (5,7 адсотка) і Xiaomi з 18,5 мільёна (5,1 адсотка).

Аднак за мінулы год Samsung захаваў першынство ў прададзеных смартфонах: 307,5 мільёна супраць 191,4 мільёна прылад у Apple. Дзель на гэтым рынку ў паўднёвакарэйскага вытворцы склала 24,7 адсотка, у купэртынскай карпарацыі - 15,4%.

Lenovo і Motorola разам за год рэалізавалі 81,4 мільёна смартфонаў, Huawei і LG - па 68 мільёнаў і 57,6 мільёна паасобнікаў адпаведна.

Сумарна ў 2014 годзе сусветны продаж смартфонаў дасягнуў рэкорднага паказчыка - 1,2 мільярда паасобнікаў, што на 28,4% больш, чым за 2013. Такім чынам, смартфоны займаюць дзве траціны рынку мабільных тэлефонаў.

За апошні квартал 2013 года паўднёвакарэйская кампанія рэалізавала 83,3 мільёна смартфонаў, тады як яе галоўны канкурэнт - 50,2 мільёна штук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках