6 траўня 2024, панядзелак, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд не прапусціў 12 тон беларускай ялавічыны

9
Рассельгаснагляд не прапусціў 12 тон беларускай ялавічыны

Расея вярнула ў Беларусь чарговую партыю ялавічыны.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва ўправе Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Паводле звестак установы, у пункце папярэдняга паведамлення «Красная Горка» на аўтадарозе М1 Масква - Менск 3 сакавіка забаронены ўвоз астуджанай ялавічыны вырабу ААТ «Гродзенскі мясакамбінат».

«Груз агульнай вагой блізу 12 тон накіроўваўся ў Рэспубліку Татарстан і суправаджаўся ветэрынарным сэртыфікатам ад 2 сакавіка №04-00155661, выдадзеных Гарадзенскай гарадской ветэрынарнай станцыяй. "Аднак паводле інфармацыі, дадзенай у кастрычніку летась беларускай стараной, дакумэнт з гэтым нумарам лічыцца сярод зніклых ветэрынарных сэртыфікатаў Мытнага саюза», - заявілі ў Рассельгаснаглядзе.

Акрамя таго, інспэктарамі ўправы выяўлена, што на частцы чацвярцін туш ёсць нечытэльныя адбіткі ветэрынарных таўраў, ялавічына мае нехарактэрны для астуджанага мяса пах, а транспартны сродак і частка перавознай прадукцыі знаходзіцца ў нездавальняльным санітарным стане, разам з таварам перавозяцца пабочныя аб’екты.

«Гэтыя абставіны не дазволілі ўважаць увозную прадукцыю за якасную і выклікалі сумневы аб'ектыўнасці ветэрынарнага кантролю пры яе адпраўцы. З названых прычын груз пасля пацверджання сапраўднасці ветэрынарнага сэртыфіката і надгляду транспартнага сродку ў прысутнасці прадстаўніка дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь будзе вернуты адпраўніку», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках