4 траўня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Ізраілю прызнаны вінаватым у карупцыі

1
Экс-прэм'ер Ізраілю прызнаны вінаватым у карупцыі

Суд Ізраілю прызнаў былога кіраўніка ўрада краіны Эхуда Альмерта вінаватым у махлярстве і злоўжыванні грамадскім даверам.

Альмерт абвінавачваўся ў атрыманні хабараў падчас будаўніцтва прэстыжнага жылога комплексу ў Ерусаліме, калі ён займаў пасаду мэра горада, паведамляе BBC.

Ключавую ролю падчас расследавання адыгралі паказанні начальніка канцылярыі былога прэм'ер-міністра Шулы Закен.

Цягам трох гадоў знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра Альмерта пераследавалі карупцыйныя скандалы, і ў лютым 2009 года ён быў вымушаны падаць у адстаўку.

Ён стаў першым ізраільскім лідарам, якому пагражала пазбаўленне волі за ўчыненне крымінальных злачынстваў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках