27 красавiка 2024, Субота, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Гуркоў перамог у чэмпіянаце Беларусі ў муай-тай

2

Віталь Гуркоў перамог на чэмпіянаце краіны ў муай-тай, які скончыўся ў Менску 29 сакавіка.

На фінальны бой супраць яго спаборнік не выйшаў праз траўму, паведамляе «Еўрарадыё».

На чэмпіянат з'ехаліся амаль усе лідары нацыянальнай каманды - шматразовыя чэмпіёны Еўропы і свету. Гэта Дзмітрый Варац (67 кг), Андрэй Кулебін (71 кг), Дзяніс Ганчаронак (91 кг). Не выйшаў на рынг толькі Дзмітрый Валент (81 кг), які перад самым чэмпіянатам вярнуўся з сусветнай Універсіяды.

У вагавой катэгорыі да 91 кілаграма ў фінале павінны былі сустрэцца два браты - Дзяніс Ганчаронак і Пятро Раманкевіч. Малодшы не стаў біцца са старэйшым. Чэмпіёнам краіны ў гэтай вагавой катэгорыі стаў Заслужаны майстар спорту Ганчаронак.

У жніўні ў Тайландзе адбудзецца чэмпіянат свету, дзе, як паказвае практыка, асноўнымі спаборнікамі беларусаў традыцыйна будуць украінцы, расейцы і тайцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках