26 красавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь пяць тон мяса птушкі

4
Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь пяць тон мяса птушкі

Партыю замарожанага мяса птушкі беларускай вытворчасці не прапусцілі на тэрыторыю Расеі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях РФ.

Пяць тон замарожанага мяса птушкі вытворчасці ААТ «Агракамбінат» Прыдняпроўскі»(Беларусь) былі затрыманыя 26 сакавіка ў пункце прыняцця паведамленняў «Чырвоная Горка» на аўтадарозе М1 Масква - Менск. Груз перавозіўся ў Саратаў і суправаджаўся ветэрынарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі Магілёўскай райветстанцыяй.

Інспектары Рассельгаснагляду высветлілі, што дата вырабу, якая змешчаная ў суправаджальных дакументах, не адпавядае даце, якая фігуравала на маркіровачных этыкетках (на здымку). Гэта і выклікала сумневы ў аб'ектыўнасці ветэрынарнага кантролю пры адпраўцы прадукцыі, адзначылі ва ўпраўленні.

Мяса было вернутае адпраўніку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках