3 траўня 2024, Пятніца, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 красавіка рыбалка - толькі з берага і на вуду

20
З 1 красавіка рыбалка - толькі з берага і на вуду

З 1 красавіка ў сувязі з пачаткам нерасту будуць дзейнічаць абмежаванні на вылаў усіх тыпаў рыбы.

Згодна з новай рэдакцыі Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якая ўвайшла ў дзеянне 26 чэрвеня 2014 года, тэрміны вясновай забароны на лоўлю рыбы дыферэнцыяваныя паводле рэгіёнаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, піша «Беларускі партызан».

У Берасцейскай і Гомельскай абласцях нераставая забарона распачалася 20 сакавіка і працягнецца да 18 траўня. У Менскай, Магілёўскай і Гарадзенскай ён устаноўлены з 1 красавіка да 30 траўня, у Віцебскай вобласці - з 10 красавіка да 8 чэрвеня.

У гэты перыяд дазваляецца рыбаліць адной вудай з адным зазубнем або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, падвойным ці патройным зазубнем у светлы час дня з берага (без заходу ў ваду), з лёду, а таксама з штучных збудаванняў (акрамя пералічаных у абзацы сёмым падпункта 109.3 Правілаў). Карыстацца маламернымі суднамі забаронена.

З 1 красавіка да 30 траўня пастановай Мінпрыроды ад 19 сакавіка 2014 года №6 ва ўсіх рыбалоўных угоддзях краіны устанаўляецца забарона на аматарскую лоўлю судака. У названы перыяд цалкам забараняецца аматарскае рыбалоўства ў месцах масавага нерасту судака:

- У Лунінецкім раёне Берасцейскай вобласці:

канал Мікашэвіцкі - на працягу 2,5 км угору па канале ад месца ўпадзення канала ў раку Прыпяць;

рака Прыпяць - на адлегласці 500 метраў угору і ўніз па плыні ракі ад месца ўпадзення ў яе канала Мікашэвіцкі;

- У Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласці:

канал Аўгустоўскі - ад шлюза каля вёскі Нямнова да месца ўпадзення канала ў раку Нёман;

абалонныя вадаёмы ракі Нёман:

Келбаская затока каля вёскі Келбаскі;

Беражанская затока каля вёскі Беражаны;

- У Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласці:

абалонныя вадаёмы ракі Нёман:

возера Стары Нёман-1 каля вёскі Харціца;

возера Вінабойскае і возера Новае каля вёскі Навінка;

затока без назвы каля вёскі Дубна;

- У горадзе Магілёве і Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці:

на дзялянцы ракі Дняпро і прылеглых абалонных вадаёмах у межах ад водазабора адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі аўтамабільны завод імя Кірава» да вусця ракі Дзебра.

Забарона на лоўлю шчупака дзейнічае ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, за выняткам Віцебскай вобласці, з 1 сакавіка да 15 красавіка, а на Віцебшчыне - з 9 сакавіка да 25 красавіка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках